Арына Сабаленка дапусціла байкот тэнісістаў з-за памеру прызавых
22- 5.05.2026, 18:46
- 6,438
Фота: Getty Images
Беларуска хоча больш справядлівага размеркавання грашовых сродкаў.
Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка не выключыла варыянту, паводле якога вядучыя тэнісісты планеты абвясцілі б байкот, каб дамагчыся больш справядлівага размеркавання прызавых. Яе словы прыводзіць Sky Sports.
3 мая група з 20 топавых тэнісістаў распаўсюдзіла сумесную заяву, у якой за недастатковае павышэнне прызавых падвергла крытыцы арганізатараў другога ў сезоне турніру Вялікага шлема — Ралан Гарос. Сярод тых, хто выказаў незадаволенасць, былі лідары абодвух — мужчынскага і жаночага — рэйтынгаў: Янік Сінер і Арына Сабаленка.
«Без нас не было б турніраў, не было б забаў. Я думаю, што мы заслугоўваем, каб нам плацілі больш. Думаю, у пэўны момант мы абвесцім байкот. Ёсць адчуванне, што гэта будзе адзіны спосаб адстаяць свае правы», — сказала Сабаленка на прэс-канферэнцыі перад пачаткам грунтавага турніру ў Рыме.