Над Пуціным смяюцца нават свае
13- Дмітро Кулеба
- 5.05.2026, 18:49
- 21,516
Гісторыя з прапановай дыктатара РФ абвясціць перамір’е ўжо становіцца проста трагікамічнай.
Гісторыя з прапановай Пуціна абвясціць перамір’е, каб ён мог правесці парад у Маскве, ужо становіцца проста трагікамічнай. «Трагі» — таму што гаворка ідзе пра жыццё людзей, а «камічнай» — таму што з Пуціна, падаецца, ужо смяюцца нават свае. Усялякія ваенныя карэспандэнты і людзі, якія традыцыйна падтрымліваюць «СВА», то бок расійскую агрэсію супраць Украіны.
Кажуць: «Што ж гэта такое, што мы ў нацыстаў просім дазвол правесці парад?» Гэта ўсё роўна што Сталін прасіў бы Рузвельта ўгаварыць Гітлера пагадзіцца на спыненне агню дзеля правядзення параду.
Тым не менш у страху вочы вялікія, параноя дасягае новага ўзроўню, і, адпаведна, страх кіруе гэтымі рашэннямі, нават цаной рэпутацыі самога Пуціна як вялікага і жахлівага кіраўніка.
Мы з вамі разумеем, што на дынаміку вайны гэтае перамір’е ніякім чынам не ўплывае.
Пуцін усё яшчэ лічыць, што ў яго ёсць усе магчымасці працягваць вайну, хаця з’яўляюцца першыя сур’ёзныя прыкметы таго, што сітуацыя ў Расіі абвастраецца, будзем дыпламатычнымі.
Як бы там ні было 9 мая, то бок што б там ні было: будзе спыненне агню, не будзе спынення агню, — але гэта ўжо выйшла Пуціну бокам.
І той факт, што яны нават тэхніку баяцца на парадзе паказваць, — гэта таксама праява слабасці Расіі, а не яе сілы.
Я ўжо даўно кажу, што мы з вамі з’яўляемся сведкамі гібелі імперыі, але імперыі не паміраюць проста так. Яны спрабуюць выпіць як мага больш крыві і пацягнуць як мага больш з сабой туды ўніз, у пекла.
І вы ведаеце, вось гэтая гісторыя з парадам войдзе ў гісторыю менавіта як момант, калі слабасць Пуціна стала відавочнай для ўсіх.
Што да іх пагрозы, што калі Украіна не пагодзіцца на гэтае спыненне агню, то яны нанесуць масіраваны ўдар па цэнтры Кіева. Мы павінны шчыра сабе сказаць, што гэта не тое, каб расіяне не спрабавалі трапіць па цэнтры Кіева ў папярэднія чатыры гады вайны. Ніякай новай пагрозы тут няма, выглядае як танны шантаж.
Яны і так бамбяць нас практычна штодня, і гэта пагроза толькі падкрэслівае слабасць расіян у гэтай сітуацыі.
Таму назіраем з папкорнам, не панікуем. Роберт Фіцо ўжо сказаў, што на парад не пойдзе, але з Пуціным сустрэнецца, у Маскву ўсё адно прыляціць. Напэўна, таксама страшна. Не аднаму Пуціну страшна, раптам заляціць.
Галоўная выснова гэтай гісторыі заключаецца не ў тым, што Пуцін чагосьці баіцца, а ў тым, што далёкабойныя магчымасці Украіны сталі настолькі моцнымі, настолькі ўплывовымі, што гэта прымушае Пуціна выставляць сябе на пасмешышча.
Вось тое, што нас сапраўды павінна радаваць.
Дмітро Кулеба, Facebook