7 траўня 2026, Чацвер, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон не стаў абвяргаць наяўнасць «дэльфінаў-камікадзэ» ў ЗША

4
Пентагон не стаў абвяргаць наяўнасць «дэльфінаў-камікадзэ» ў ЗША
Піт Хегсет

Піт Хегсет заявіў, што ў Іране іх дакладна няма.

Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет абверг здагадкі пра тое, што Іран выкарыстоўвае дрэсіраваных «дэльфінаў-камікадзэ», узброеных выбухоўкай, для блакавання Армузскага праліву, але не стаў адказваць на пытанне, ці могуць ЗША мець такія магчымасці.

«Не магу ні пацвердзіць, ні абвергнуць наяўнасць у нас дэльфінаў-камікадзэ, але магу дакладна сказаць, што ў іх [у Іране] іх няма», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі.

У адказ старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Дэн Кейн пажартаваў, зрабіўшы адсылку да серыі фільмаў «Остін Паўэрс», дзе Доктар Зло патрабаваў «акул з лазерамі на галаве». «Гэта як акулы з лазернымі прамянямі, праўда?» — сказаў ён.

Яшчэ ў 2000 годзе BBC паведамляла, што дэльфіны і іншыя водныя млекакормячыя, якія былі навучаныя «забіваць для савецкага флоту», былі прададзеныя Ірану. «Дэльфіны нібыта маглі адрозніваць замежныя і савецкія падводныя лодкі па гуку вінта», — гаварылася ў артыкуле.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках