Трамп прыпыніў праект «Свабода» па праходзе суднаў праз Армузскі праліў
5- 6.05.2026, 7:52
- 2,716
Прэзідэнт ЗША агучыў прычыны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон часова спыніць суправаджэнне суднаў праз Армузскі праліў у межах праекта «Свабода».
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на яго пост у сацыяльнай сетцы Truth Social.
Паводле слоў Трампа, прычынамі такога рашэння сталі просьба Пакістана і іншых краін, вялізныя поспехі ЗША ў ваеннай кампаніі, а таксама значны прагрэс у дасягненні «поўнага і канчатковага пагаднення» з Іранам.
«Мы ўзаемна дамовіліся, што, пакуль блакада будзе заставацца ў сіле, праект «Свабода» (праход суднаў праз Армузскі праліў) будзе прыпынены на кароткі перыяд часу, каб высветліць, ці ўдасца завяршыць і падпісаць пагадненне», — напісаў прэзідэнт ЗША.