6 траўня 2026, Серада, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Леў XIV адказаў на новую крытыку Трампа

1
Папа Леў XIV адказаў на новую крытыку Трампа
Папа Рымскі Леў XIV
Фота: Getty Images

Што сказаў пантыфік?

Папа Рымскі Леў XIV адказаў на чарговыя «выпады» прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, заявіўшы, што людзі могуць свабодна крытыкаваць яго, бо ён працягвае выступаць за мір ва ўмовах вайны ў Іране.

Пра гэта паведамляе CNN.

«Місія Касцёла — прапаведваць Евангелле і мір. Калі хтосьці хоча крытыкаваць мяне за абвяшчэнне Евангелля, няхай робіць гэта, абапіраючыся на праўду. Касцёл гадамі выступае супраць ядзернай зброі, таму сумненняў няма. Я проста спадзяюся, што мяне пачуюць, бо Слова Божае мае вялікую каштоўнасць», — сказаў Папа Леў журналістам.

Што папярэднічала

Каментары Папы Рымскага прагучалі пасля таго, як днём раней Трамп ізноў абрынуўся з крытыкай на пантыфіка, беспадстаўна заявіўшы, што Папа «лічыць, што для Ірана цалкам нармальна мець ядзерную зброю».

«Я думаю, што ён падвяргае небяспецы многіх католікаў і многіх людзей, але, відаць, калі гэта залежыць ад Папы Рымскага. Ён лічыць, што для Ірана цалкам нармальна мець ядзерную зброю», — казаў Дональд Трамп.

Аднак на самой справе пантыфік ні разу не заяўляў, што Іран можа мець ядзерную зброю. Наадварот, ён неаднаразова заклікаў усе краіны адмовіцца ад ядзернага ўзбраення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках