Перад перамір'ем БПЛА атакавалі будынак ФСБ у акупаваным Крыме
- 6.05.2026, 10:18
- 1,416
З'явілася відэа ўдару.
Учора ўвечары, 5 мая, перад надыходам перамір'я украінскія БПЛА атакавалі расійскія стратэгічныя аб'екты ў анексаваным Крыме. Паводле папярэдняй інфармацыі, пад атаку трапіў будынак расійскай спецслужбы ФСБ у Армянску, піша Дыялог.UA, правёўшы маніторынг сацыяльных сетак.
Выбухі ў акупаваным Армянску прагрымелі 5 мая прыкладна а 22:30. Мясцовыя жыхары паведамілі пра серыю выбухаў. Заяўляецца, што БПЛА ўдарылі па будынку ФСБ. Відэа публікуе Telegram-канал «Крымский ветер».
Увечары 5 мая ЗСУ таксама атакавалі ваенныя і стратэгічныя аб'екты расійскіх акупантаў у іншых раёнах анексаванага Крыму. Напрыклад, выбухі гучалі ў раёне Сімферопаля, Севастопаля, Джанкоя і іншых гарадоў акупаванага паўвострава.
Пасля поўначы паведамленняў пра выбухі ў Крыме на дадзены момант яшчэ не было. Гэта азначае, што Сілы абароны Украіны выканалі загад прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага аб увядзенні ў ноч з 5 на 6 мая «рэжыму цішыні». Зяленскі, абвяшчаючы перамір'е, заявіў, што Украіна будзе дзейнічаць люстраным чынам у адказ на дзеянні Расіі.
Акупацыйная армія РФ амаль адразу пасля ўступлення ў сілу ў ноч на 6 мая перамір'я яго парушыла. Вораг нанёс авіяўдар па аб'екце прамысловай інфраструктуры ў Запарожскай вобласці, а таксама атакаваў Харкаў і Крывы Рог.
Па дадзеных Камандавання Паветраных сіл ЗСУ, уначы 6 мая армія РФ атаковала Украіну 108 ударнымі дронамі і ракетамі рознага тыпу.