Беларусь здзівіла расійскіх тураператараў
2- 6.05.2026, 10:32
- 2,488
Аналітыкі параўналі сярэднія чэкі па найбольш запатрабаваных напрамках.
Пакуль Куба і ААЭ часова не бачныя на турыстычнай карце, Беларусь упершыню ўвайшла ў топ-10 самых папулярных майскіх напрамкаў для расіян як адзін з самых даступных варыянтаў для кароткіх замежных паездак. Адначасова мы трапілі ў пяцёрку краін, дзе турысты з Расіі трацяць найменш пры куплі арганізаванага тура, піша Onliner
Пасля выпадзення з рынку адпачынку Вострава Свабоды і Эміратаў асноўнымі бенефіцыярамі сталі Егіпет, В’етнам і Кітай, а Беларусь упершыню за гісторыю маніторынгу ўвайшла ў дзясятку самых папулярных майскіх напрамкаў. Такія высновы расійская асацыяцыя тураператараў зрабіла на падставе статыстыкі пашуковых запытаў на туры і фактычных продажаў тураў са заездамі з 1 па 31 мая 2026 года.
— Нечакана (такога не было ні ў адным годзе або месяцы нашага маніторынгу), але майскую дзясятку замыкае Беларусь з доляй у 0,6% усіх продажаў. Тураў туды праз «Sletat.ru» сталі прадаваць больш, чым у Туніс. Верагодна, гэта эфект кароткіх майскіх выхадных у гэтым годзе: тураператары адзначалі, што на гэтыя майскія выхадныя вырасла папулярнасць кароткіх сіці-брэйкаў у суседнюю краіну, — адзначылі ў асацыяцыі.
Аналітыкі параўналі і сярэднія чэкі па найбольш запатрабаваных напрамках. У Беларусі ён дасягнуў 75,9 тысячы расійскіх рублёў — гэта больш за 2800 беларускіх. Расіяне адпачывалі ў сярэднім тры ночы, 100% продажаў прыпала на Мінскую вобласць. Большасць турыстаў адпачывае парамі (55,6%) і аддае перавагу гатэлям «4 зоркі» (64,7% тураў), паведамілі ў АТОР.