6 траўня 2026, Серада, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску нельга будзе набыць талон у кіроўцаў грамадскага транспарту

2
У Мінску нельга будзе набыць талон у кіроўцаў грамадскага транспарту

Ужо праз некалькі месяцаў.

Мінскія чыноўнікі 5 мая паведамілі, што ў сталіцы плануюць адмовіцца ад продажу папяровых талонаў у кіроўцаў грамадскага транспарту. Пра гэта перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Чакаецца, што ўжо восенню 2026 года пасажыры не змогуць набыць квіткі ў кіроўцаў аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў. Цяпер такая магчымасць служыць своеасаблівай «падстрахоўкай» на выпадак, калі ў чалавека няма талона пад рукой.

Пры гэтым цалкам папяровыя квіткі з ужытку пакуль не знікнуць. Іх па-ранейшаму можна будзе набыць:

— у кіёсках Мінсктранса,

— у гандлёвых кропках сеткі Табакерка,

— у касах метрапалітэна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках