Крэмль сапраўды рызыкуе
- Аббас Галлямов
- 6.05.2026, 12:18
- 1,768
Правінцыя даўно падазрае, што Масква шыкуе за яе кошт.
А што, калі ўкраінцы цяпер пачнуць суправаджаць кожную сваю ўдалую атаку супраць Туапсэ, Пермі або Саратава дэманстрацыяй гэтай карты і заявай наконт таго, што «увогуле мы хацелі ўдарыць па Маскве, але на яе абарону расійскія ўлады звезлі сродкі СПА з усёй краіны і цяпер у кірунку сталіцы страляць практычна безвынікова».
«Вакол Масквы дадаткова ўсталявалі больш за 40 вежаў СПА. Крэмль вырашыў ператварыць Маскву ў крэпасць на фоне ўзрастаючых пагроз з боку Украіны, піша Bild. З гэтай мэтай вакол сталіцы фарміруецца эшаланаваная сістэма супрацьпаветранай абароны (СПА)».
Праз некалькі месяцаў пасля пачатку ўкаранення гэтага няхітрага пасылу народ у глыбінцы канчаткова зненавідзіць федэральны цэнтр.
Справа ў тым, што згаданы тэзіс ляжа на вельмі добра ўгнаваную глебу. Правінцыя даўно падазрае, што Масква шыкуе за яе кошт, аднак раней праблема датычылася толькі грошай, а цяпер гэта — пытанне жыцця і смерці. Вобраз сталіцы як «якая пачала вайну, а потым кінула глыбінку і забяспечвае бяспеку выключна для сябе — ды яшчэ і за кошт той самай глыбінкі» — гэта смяротная для дзяржавы атрута. Калі яна пранікае ў арганізм, уратаваць яго становіцца практычна немагчыма.
Я б на месцы Пуціна цяпер публічна — пад камеру — зняў гэтыя сістэмы СПА з маскоўскага кірунку і накіраваў ахоўваць правінцыйныя расійскія гарады — ад Белгарада да Туапсэ.
Аббас Галлямов, Telegram