Дроны над Чырвонай плошчай — найбольш эфектыўны шлях да міру
2- Валерый Чалы
- 6.05.2026, 10:21
- 1,458
Гульня ў «ультыматумы аб спыненні агню» працягваецца.
Нарэшце Украіна прапанавала рэжым цішыні (наколькі я разумею — гэта спыненне агню) з 00:00 у ноч з 5-га на 6-га мая. Так, каб ворагі ўжо не выкруціліся. Далей — сіметрычныя дзеянні (што б гэта ні азначала). У прынцыпе — правільны падыход.
Дык хоць з 6-га па 9-е, можа, трошкі гэтыя ўзбуджаныя рускія супакояцца. Не… наўрад ці.
Як жа яны цэлыя чатыры дні не будуць забіваць украінцаў?! Але паглядзім, бо на 9 мая ніхто ім гарантый не даў. Нават Трамп…
Даводзіцца ўсё ж прасіць украінцаў дапамагчы захаваць твар расійскаму лідару і яго рэжыму! Нашто? Каб ён атрымаў максімальныя магчымасці адразу з 10 мая і надалей забіваць украінцаў?
На жаль, з гэтай чарговай спробы падштурхнуць ворага да рацыянальнага мыслення нічога не выйдзе! Украінскія дроны ў небе Масквы, над парадам (які наогул цяпер можа быць парад «перамогі»?!) — больш дзейсны варыянт для набліжэння міру!
Валерый Чалы, «Фэйсбук»