Авіяносец «Шарль дэ Голль» накіраваўся ў бок Армузскага праліву
- 6.05.2026, 21:01
Міністэрства ўзброеных сіл Францыі назвала мэту адпраўкі авіяносца.
Французскі авіяносец «Шарль дэ Голль» пакідае ўсходнюю частку Міжземнага мора і накіроўваецца ў паўднёвую частку Чырвонага мора. Пра гэта паведамляе BFMTV са спасылкай на міністэрства ўзброеных сіл Францыі.
У ведамстве ўдакладнілі, што мэта — «скароціць тэрміны разгортвання», калі з'явіцца «шматнацыянальная ініцыятыва» па адкрыцці Армузскага праліву.
«Прыбліжэнне французскай авіяноснай групы дазваляе ацаніць рэгіянальную аператыўную абстаноўку да запуску ініцыятывы і прапанаваць дадатковыя варыянты выхаду з крызісу дзеля ўмацавання рэгіянальнай бяспекі», — заявілі ў міністэрстве.
Чакаецца, што «Шарль дэ Голль» пройдзе праз Суэцкі канал ужо 6 мая.