Археолаг назваў магчымае месцазнаходжанне біблейскай скрыні з дзесяццю запаведзямі
- 6.05.2026, 20:24
- 1,338
Паводле Бібліі, скрыню пабудавалі ізраільцяне неўзабаве пасля зыходу з Егіпта каля XIII стагоддзя да н.э.
Археолаг назваў магчымнае месцазнаходжанне свяшчэннай рэліквіі — Каўчэга Запавету, піша Metro.
Археолаг доктар Крыс МакКінні вылучыў сваю тэорыю, паводле якой страчаны Каўчэг Запавету, які, як лічыцца, утрымлівае Дзесяць запаведзяў, знаходзіцца ў Горадзе Давіда — найстаражытнейшым раёне Ерусаліма, размешчаным на поўдзень ад Храмавой гары.
Паводле Бібліі, пазалочаная драўляная скрыня была пабудаваная ізраільцянамі неўзабаве пасля зыходу з Егіпта каля XIII стагоддзя да н.э. МакКінні перакананы, што рэліквія была наўмысна схаваная. Даследчык лічыць, што ключавую ролю ў выратаванні каўчэга адыграў прарок Ерамія, які ўкрыў яго ў падземных прасторах Горада Давіда, каб абараніць ад захопнікаў.
Каб даказаць сваю тэорыю, Крыс і яго каманда плануюць правесці «беспрэцэдэнтнае сканаванне» з выкарыстаннем магутных тэхналогій, прызначаных для выяўлення закапаных металаў і схаваных камер глыбока пад паверхняй. Паколькі каўчэг, згодна з біблейскім апісаннем, быў пакрыты чыстым золатам як знутры, так і звонку, сучасныя геарадары і металадэтэктары здольныя зафіксаваць яго наяўнасць нават на вялікай глыбіні.