З-за закрыцця аэрапорта Внукова адмянілі два рэйсы «Белавія»
- 7.05.2026, 13:32
Аэрапорт закрылі з-за атакі дронаў.
У сувязі з часовым закрыццём неба над часткай Масквы раніцай 7 мая былі адменены два рэйсы «Белавія», сведчыць інфармацыйнае табло на сайце нацыянальнага аэрапорта Мінск, піша «Позірк».
У прыватнасці, а 6:45 не вылецеў борт з беларускай сталіцы ў маскоўскі аэрапорт Внукова, а таксама з гэтага аэрапорта ў Мінск — а 10:35.
Запланаваны на 12:40 рэйс у аэрапорт Внукова адбудзецца — ідзе пасадка пасажыраў.
Варта адзначыць, што рэйсы з Мінска ў маскоўскія аэрапорты Шарамецьева і Дамадзедава вылецелі паводле раскладу — а 7:40, 11:40, а таксама 11:20 адпаведна.
З Шарамецьева ў Мінск самалёты «Белавія» вярнуліся своечасова — а 1:15 і 11:15.
Раніцай 7 мая прэс-служба аэрапорта Внукова паведаміла, што аб’ект часова закрыты «ў мэтах забеспячэння бяспекі палётаў». Верагодна, гэта звязана з беспілотнай актыўнасцю. Расійскія ўлады і СМІ абвінавацілі Украіну ў атацы дронамі.