У Беларусі ўвялі новыя патрабаванні да арэнднага жылля
1- 7.05.2026, 21:12
- 1,718
Яны пачнуць дзейнічаць ужо летам.
У Беларусі вырашылі павысіць патрабаванні да новазбудаванага арэнднага жылля. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Ім была скарэкціравана інструкцыя па вызначэнні тыпавых спажывецкіх якасцяў жылых памяшканняў, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва адзначылі, што пастанова накіравана на павышэнне якасці жылля, яго гатоўнасці да засялення, а таксама падтрымку айчынных вытворцаў будаўнічых матэрыялаў, мэблі і бытавой тэхнікі.
Галоўная навінацыя — замацаванне новых патрабаванняў да новазбудаванага арэнднага жылля. Цяпер там абавязкова павінна быць і бытавая тэхніка, але выключна айчынная.
Да апошняй адносяцца халадзільнік з маразільнай камерай коштам не даражэй за 30 базавых велічынь, мікрахвалевая печ коштам не больш за 9 базавых і пральная машына па цане да 25 базавых.
Таксама быў абноўлены пералік унутраных аздобных работ для эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцяў, што ўзводзяцца ў сельскай мясцовасці, гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.
Усе змены павінны ўступіць у сілу ўжо з 1 ліпеня 2026-га.