7 траўня 2026, Чацвер, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парламенце Малдовы адмовіліся ад працы на рускай мове

2
У парламенце Малдовы адмовіліся ад працы на рускай мове

Кішынёў узяў упэўнены курс на еўраінтэграцыю.

Парламент Малдовы зацвердзіў праект кодэкса аб арганізацыі і дзейнасці заканадаўчага органа, які скасоўвае выкарыстанне рускай мовы ў заканатворчай дзейнасці. Як паведамляе Unimedia, дакумент, прадстаўлены дэпутатамі правячай Партыі дзеяння і салідарнасці (ПДС), вызначае румынскую як адзіную працоўную мову.

«Працоўнай мовай парламента з'яўляецца румынская мова. Нарматыўныя акты складаюцца і прымаюцца на румынскай мове з іх перакладам на іншыя мовы ў разе неабходнасці», — сказана ў самім дакуменце. Профільная камісія ўдакладніла, што ініцыятыва прызваная выканаць рэкамендацыі Еўракамісіі, выкладзеныя ў справаздачах аб пашырэнні за 2023–2025 гады.

«Цяпер у нас ёсць юрыдычнае абавязацельства выключыць з заканадаўчай працэдуры, і не толькі з яе, дакументаабарот і абавязковы пераклад дакументаў на рускую мову… Уся камунікацыя і ўвесь заканадаўчы працэс павінны ажыццяўляцца на румынскай мове», — патлумачыў дэпутат ад ПДС Ігар Талмазан.

Кішынёў узяў упэўнены курс на еўраінтэграцыю пасля падачы заяўкі на сяброўства ў ЕС у 2022 годзе. На пачатку красавіка парламент Малдовы прыняў у другім, канчатковым чытанні законы аб дэнансацыі Пагаднення аб стварэнні СНД і Статута Садружнасці. У 2024 годзе ў краіне прайшоў рэферэндум аб далучэнні да Еўрасаюза, на якім большасць грамадзян выказаліся «за». Тады ж Мая Санду была перавыбраная на другі прэзідэнцкі тэрмін, апярэдзіўшы прарасійскага кандыдата Аляксандра Стояногла.

У верасні 2025 года праеўрапейская Партыя дзеяння і салідарнасці захавала канстытуцыйную большасць на парламенцкіх выбарах. Пры гэтым улады Малдовы неаднаразова заяўлялі пра спробы ўмяшання Масквы ў выбарчыя працэсы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках