1 чэрвеня 2026, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі ўступіла ў сілу забарона на мабільныя тэлефоны ў школах

1
У Латвіі ўступіла ў сілу забарона на мабільныя тэлефоны ў школах

Для вучняў да 9-га класа.

З 1 чэрвеня ў Латвіі ўступаюць у сілу папраўкі да закона аб адукацыі, якія пашыраюць забарону на выкарыстанне мабільных тэлефонаў у школах. Цяпер абмежаванні будуць дзейнічаць для вучняў з 1-га па 9-ы клас уключна, за выключэннем выпадкаў, калі настаўнік дазваляе выкарыстанне прылад у вучэбным працэсе.

Пра гэта паведамляе Delfi.

Пры гэтым фактычнае прымяненне нормы пачнецца ўжо пасля заканчэння навучальнага года — праз тры месяцы, бо цяпер у школьнікаў пачаліся летнія канікулы.

Раней забарона на выкарыстанне тэлефонаў у латвійскіх школах распаўсюджвалася толькі на вучняў да 6-га класа. Цяпер яе вырашылі пашырыць на ўсю асноўную школу.

Старшыня парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Агіта Зарыня-Стурэ, якая курыравала прасоўванне ініцыятывы, заявіла, што змены павінны задаць адзіны падыход да абмежавання выкарыстання смартфонаў у вучэбным асяроддзі. Паводле яе слоў:

«Даследаванні паказваюць, што нават у выключаным стане наяўнасць асабістага мабільнага тэлефона можа негатыўна адбіцца на кагнітыўных здольнасцях чалавека, а таксама павялічыць рызыку лічбавага эмацыйнага гвалту».

Яна дадала, што мэта рэформы — дапамагчы дзецям лепш канцэнтравацца на навучанні і знізіць уплыў адцягвальных фактараў падчас урокаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках