Паявіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару СБУ па нафтабазе ў Армавіры
2- 1.06.2026, 13:57
- 1,004
Аб’ект размешчаны ў 500 кіламетрах ад украінскай мяжы.
Як мінімум адзін з рэзервуараў быў пашкоджаны ў выніку ўдараў Службы бяспекі Украіны па лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі (ЛПДС) у горадзе Армавір Краснадарскага краю РФ 30 мая.
Пра гэта сведчыць спадарожнікавы здымак Planet Labs ад 31 мая, які апынуўся ў распараджэнні журналістаў «Схем» (праект «Радыё Свабода»).

Акрамя таго, на спадарожнікавым здымку бачна, што іншы рэзервуар на тэрыторыі гэтай нафтабазы, які Сілы абароны паразілі яшчэ ў сакавіку гэтага года, пакуль не адрамантавалі або не замянілі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней паведамляў, што Служба бяспекі Украіны ноччу 30 мая паразіла нафтабазу Армавір у Краснадарскім краі РФ. Аб’ект размешчаны ў 500 кіламетрах ад украінскай мяжы.