Дэпутат Дзярждумы РФ Гурулёў прызнаўся ў ваенных злачынствах на Данбасе
4- 10.06.2026, 9:25
- 6,656
Фота: Дар’я Даўыдзенка / Апостраф
Расійскі дэпутат і генерал прагаварыўся пра тое, што адбывалася ў 2014 годзе.
Журналіст Дзяніс Казанскі звярнуў увагу на нядаўнія заявы дэпутата Дзярждумы РФ генерала Андрэя Гурулёва, якія прагучалі ў адным з расійскіх эфіраў. Яго прызнанні датычыліся падзей на Данбасе ў 2014 годзе.
У апублікаваным відэа Казанскі паказвае, як Гурулёў прамым тэкстам пацвердзіў удзел расійскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на Усходзе Украіны яшчэ ў першыя гады вайны.
Гэта відавочна супярэчыць шматгадовым заявам Крамля і расійскай прапаганды аб недатычнасці рэгулярнай арміі РФ да падзей на Данбасе.
Асаблівую ўвагу варта звярнуць на эпізод, у якім Гурулёў згадаў аб абстрэле Расіяй аб’екта, дзе знаходзіліся грамадзянскія асобы. Больш за тое, дэпутат узяў адказнасць за той эпізод на сябе.
Казанскі лічыць, што падобныя выказванні можна разглядаць як прызнанне ваенных злачынстваў РФ. Паводле прызнання расійскага дэпутата, нават самі жыхары Данбаса тады былі шакаваныя тым, што расійская армія забівае грамадзянскіх.