11 чэрвеня 2026, Чацвер, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У колькі абыходзіцца Украіне знішчэнне аднаго расійскага акупанта

9
У колькі абыходзіцца Украіне знішчэнне аднаго расійскага акупанта
Роберт Мадзяр Броўдзі

Суму агучыў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны.

Сілы беспілотных сістэм Украіны за мінулы год нанеслі каля траціны страт расійскім войскам. Пра гэта камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Роберт Мадзяр Броўдзі распавёў у інтэрв’ю Reuters.

Паводле яго слоў, за пяць месяцаў 2026 года дроны знішчылі больш за 50 900 расійскіх вайскоўцаў і паразілі больш за 176 500 варожых цэляў. Ён дадаў, што сярэднясутачны паказчык знішчэння складае 337 расійскіх салдат і 1 169 варожых цэляў.

Сярэдні кошт знішчэння аднаго расійскага акупанта цягам года склаў прыблізна 918 долараў, — заявіў камандуючы СБС.

Акрамя таго, Броўдзі паведаміў пра планы павялічыць колькасць беспілотных падраздзяленняў да 5% ад агульнай колькасці украінскай арміі.

«Пашыраючы выкарыстанне беспілотных лятальных апаратаў — не толькі ў падраздзяленнях беспілотнікаў, але і ў ўсёй арміі ў цэлым — мы значна павялічваем колькасць знішчаных цэляў», — падкрэсліў Мадзяр.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках