12 чэрвеня 2026, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка агучыў непрыемныя навіны для брата старшыні КДБ

4
Лукашэнка агучыў непрыемныя навіны для брата старшыні КДБ

Статус структуры, якой ён кіруе, будзе істотна паніжаны.

11 чэрвеня Лукашэнка заявіў аб верагоднай перадачы Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў падпарадкаванне Мінпрыроды: дагэтуль яна была непасрэдна падпарадкаваная Аляксандру Лукашэнку.

Каментуючы прызначэнне Максіма Лысенкі на пасаду міністра прыроды і аховы навакольнага асяроддзя (папярэдні міністр у СІЗА), кіраўнік дзяржавы адзначыў, што раней яго турбавала сітуацыя з браканьерствам, але цяпер у краіне «шмат жывёл».

— Няма неабходнасці непасрэдна падпарадкоўваць прэзідэнту гэтую структуру (Дзяржінспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету — рэд.), бо там у нас парадак, — заявіў Лукашэнка.

Яго намеры — непрыемныя навіны для кіраўніка Дзяржінспекцыі Юрыя Тэртэля, які даводзіцца родным братам старшыні КДБ Івану Тэртелю, піша «Салідарнасць».

І раней здагадваліся пра іхнае сваяцтва (абодва нарадзіліся ў вёсцы Прылукі Гродзенскага раёна з розніцай у адзін год), а ў 2025-м факт братэрства пацвердзіў «Белсат».

Юрый Тэртэль узначальвае Дзяржінспекцыю з 2018-га. Летам 2022-га пры асабістых зносінах з былым сілавіком Лукашэнка заявіў, што супрацоўнікі Дзяржінспекцыі павінны быць гатовыя ў выпадку чаго «стаць пад ружжо».

Але цяпер статус структуры будзе істотна паніжаны. Гэтай навіне напэўна будзе рады кіраўнік БООР Ігар Шуневіч: кантролю за паляўнічымі і рыбаловамі павінна стаць менш.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках