12 чэрвеня 2026, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ атакавалі адразу два буйныя хімічныя заводы ў Расіі

2
ЗСУ атакавалі адразу два буйныя хімічныя заводы ў Расіі

З’явілася відэа удараў і новыя падрабязнасці.

У ноч на 12 чэрвеня Сілы абароны Украіны нанеслі авіяўдары па двух хімічных заводах у Расіі, прадукцыю якіх выкарыстоўвае расійскі ваенна-прамысловы комплекс. Пра гэта піша Диалог.UA пасля аналізу сацыяльных сетак.

Спачатку украінскія дроны даляцелі да горада Тальяці ў Самарскай вобласці Расіі, дзе атакавалі завод «Тальяцікаучук».

Мясцовыя жыхары выклалі ў сеціва шматлікія фотаздымкі і відэа, якія гэта пацвярджаюць. Судзячы з фота і відэа, удар аказаўся паспяховым.

Раніцай 12 чэрвеня стала вядома, што украінскія дроны з’явіліся і ў горадзе Ніжнекамску Рэспублікі Татарстан. Там пад іх удар, як паведамляюць мясцовыя жыхары, трапіў хімічны завод «Ніжнекамскнафтахім», які належыць найбуйнейшай расійскай нафта-газахімічнай кампаніі «Сібур».

Кіраўнік Рэспублікі Татарстан Рустам Мінніханаў і губернатар Самарскай вобласці Вячаслаў Федарышчаў на момант напісання гэтай навіны ніяк не адрэагавалі на сітуацыю з хімічнымі заводамі ў сваіх рэгіёнах. Маўчалі і цэнтральныя расійскія ўлады.

«Тальяцікаучук» вырабляе сінтэтычны каўчук і хімічныя кампаненты для шынаў і гуматэхнічных вырабаў. «Ніжнекамскнафтахім» спецыялізуецца на сінтэтычных каўчуках, хоць таксама выпускае пластык і палімеры.

Прадукцыю гэтых прадпрыемстваў выкарыстоўвае ваенна-прамысловы комплекс РФ, таму яны з’яўляюцца законнымі мэтамі для Сіл абароны Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках