15 чэрвеня 2026, панядзелак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра стан здароўя Аляксандра Мілінкевіча

2
Што вядома пра стан здароўя Аляксандра Мілінкевіча
Аляксандр Мілінкевіч

Апазіцыйны палітык перанёс цяжкую аперацыю.

У інтэрв’ю «Радыё Свабода» Інна Кулей, жонка апазіцыйнага палітыка Аляксандра Мілінкевіча, расказала пра яго здароўе.

— На жаль, гэта ўвесь час як на арэлях. То становіцца вельмі добра, і мы ідзем наперад, то два крокі наперад, адзін назад. Усё ж такі гэта мозг, а мозг такая рэч — нельга сказаць, што непрадказальная (бо лекары ведаюць, што адбываецца), але прагнозаў ніхто не робіць. Назіраем, глядзім, — падзялілася Інна.

Паводле яе слоў, арганізм Аляксандра Мілінкевіча аказаўся даволі моцным.

— Пашкоджанне не такое сур’ёзнае ў плане памяці, мовы — вельмі добра, што гэта захавалася. Але, вядома, рухальны апарат і тое, што чалавек такі доўгі час знаходзіцца ў пасцелі, — гэта складаная рэч. Тут рэабілітолагі працуюць над тым, каб саджаць, спрабаваць паставіць на ногі, утрымаць паставу — вось гэта стан цяжэйшы. І тыя бактэрыі, якія ён падхапіў ужо ў бальніцы, яны ў такім паўсонным стане і ў любы момант могуць ажывіцца, і гэта крыху адкідвае назад, — паведаміла Інна Кулей.

Нагадаем, 24 лістапада мінулага года Аляксандр Мілінкевіч лёг у бальніцу на планавую аперацыю. Да гэтага абследаванне паказала, што правая сонная артэрыя была перакрытая тромбам на 80%. Лекары папярэджвалі пра высокую рызыку інсульту і настойвалі на хірургічным умяшанні. Аперацыю правялі 25 лістапада, аднак пасля яе ў Мілінкевіча развіўся ацёк мозгу. Тры тыдні ён знаходзіўся ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Пасля гэтага пачаўся працяглы перыяд лячэння.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках