Ва Украіне для спецслужбаў распрацавалі дрон з аўтаматам
- 16.06.2026, 19:42
- 1,528
Фотафакт.
Украінскія распрацоўшчыкі стварылі дрон Drone Squad Fury, які можа скідваць мінометныя міны, а таксама весці агонь па праціўніку з аўтамата.
Пра гэта ў каментарыі «Мілітарнаму» паведаміў прадстаўнік кампаніі OM Defense Systems.
Новую распрацоўку прадставілі на выставе Eurosatory.

Паводле слоў прадстаўніка абароннай кампаніі, іх беспілотнік можа выкарыстоўвацца як платформа для розных сродкаў. У прыватнасці, на яго можна ўсталяваць як мінометныя боепрыпасы масай да 15 кг, так і падвес з аўтаматам.
Таксама ёсць магчымасць абсталяваць беспілотнік рознымі сродкамі сувязі, у тым ліку тэрміналам Starlink.
Версія з аўтаматам была распрацавана спецыяльна для ўкраінскіх спецслужбаў. Але належнай эфектыўнасці яна не прадэманстравала.
«Мы зрабілі, перадалі ім, яны выпрабавалі, але потым усё ж перайшлі да класічнага скіду боепрыпасаў. Тут мы больш хацелі паказаць, што можам рэалізаваць на гэтым дроне практычна любое рашэнне», — удакладніў прадстаўнік OM Defense Systems.