18 чэрвеня 2026, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійская авіякампанія рыхтуе самы доўгі камерцыйны рэйс у свеце

Аўстралійская авіякампанія рыхтуе самы доўгі камерцыйны рэйс у свеце
Фота: Qantas

Пасажыры правядуць у небе амаль суткі.

Аўстралійская авіякампанія Qantas плануе запусціць самы доўгі беспасадачны камерцыйны рэйс у свеце. Самалёты будуць лётаць паміж Сіднэем і Лонданам, а шлях можа заняць да 22 гадзін, паведамляе Fox News.

Запуск маршруту запланаваны на кастрычнік 2027 года. Квіткі павінны паступіць у продаж у лютым 2027-га. Рэйс стане часткай праекта Project Sunrise, з дапамогай якога Qantas хоча наўпрост звязаць усходняе ўзбярэжжа Аўстраліі з найбуйнейшымі гарадамі свету.

Для палётаў авіякампанія будзе выкарыстоўваць спецыяльна мадыфікаваныя Airbus A350-1000ULR. Самалёт атрымае дадатковы паліўны бак на 20 тыс. літраў і зможа пераадольваць больш як 16 тыс. км без пасадкі.

На борце будзе 238 пасажырскіх месцаў у чатырох класах. Qantas плануе атрымаць 12 такіх самалётаў.

Маршрут Сідней – Лондан стане першым прамым рэйсам паміж усходнім узбярэжжам Аўстраліі і Вялікабрытаніяй. У кампаніі разлічваюць, што ён скараціць час у дарозе прыкладна на чатыры гадзіны ў параўнанні з цяперашнімі маршрутамі з адной перасадкай.

Цяпер адным з самых доўгіх рэгулярных камерцыйных рэйсаў лічыцца маршрут Singapore Airlines паміж Сінгапурам і Нью-Ёркам. Ён доўжыцца прыкладна 18 гадзін 50 хвілін, а ў раскладзе час у дарозе можа даходзіць прыкладна да 19 гадзін у залежнасці ад накірунку і ўмоў палёту. Новы рэйс Qantas павінен яго пераўзысці.

Пасля Лондана авіякампанія плануе дадаць у Project Sunrise маршрут Сідней – Нью-Ёрк. Падрабязнасці абяцаюць раскрыць у наступным годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках