Міністр абароны Украіны: май стаў рэкордным па дэакупацыі тэрыторый
- 18.06.2026, 22:32
- 1,156
Наперадзе — «акно магчымасцей».
Май стаў рэкордным месяцам па плошчы дэакупаваных украінскіх тэрыторый, дзякуючы чаму Сілы абароны атрымалі перавагу над праціўнікам.
Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў па выніках пасяджэння ў фармаце «Рамштайн».
Паводле слоў міністра, Украіна цяпер мае перавагу над расійскімі акупантамі.
Акрамя таго, Сілам абароны ўдалося істотна павялічыць цану ў чалавечых стратах, якую вораг вымушаны плаціць за кожны квадратны кіламетр украінскай зямлі.
Фёдараў падкрэсліў, што чарговая сустрэча партнёраў у фармаце «Рамштайн» прайшла пад знакам «акна магчымасцей», якое ясна праглядаецца ў бліжэйшыя месяцы.
«Мы настойліва працуем над стварэннем новых магчымасцей, каб прымусіць ворага пайсці на справядлівы мір», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Ён таксама падзякаваў усім міжнародным партнёрам і ўдзельнікам сустрэчы за пастаянную падтрымку Украіны.
Міністр запэўніў, што краіна працягвае выконваць сваю «хатнюю працу» і штодня прадпрымае актыўныя крокі.