Міхайла Падаляк: Масква будзе працягваць гарэць
5- 18.06.2026, 23:36
- 1,388
Гэта адзіны шлях да завяршэння вайны
Саветнік Офіса Прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк распавёў, што чакае Маскву ў агляднай будучыні.
Міхайла Падаляк запэўніў, што Масква будзе працягваць гарэць, бо гэта адзіны шлях да завяршэння вайны. Палітык засяродзіў увагу на тым, што Маскву не раз спальвалі, бо менавіта так чалавецтва ратавалася ад агрэсіі з боку гэтай дзяржавы.
Пра гэта саветнік ОП Украіны распавёў у сваім інтэрв'ю для «24 канала» на YouTube.
Паліттэхнолаг адказаў на пытанне пра тое, што чакае Маскву ў найбліжэйшы час: «Масква заўсёды гарыць. У гісторыі такіх прыкладаў вельмі шмат. Гэта адбываецца таму, што яны назапашваюць шмат зла, спрабуюць гэта зло кудысьці «прадаць», і пасля гэтага атрымліваюць кармічнае паўтарэнне, і Масква пачынае гарэць. Гэта базавае правіла, каб чалавечая цывілізацыя выжывала. Калі Масква не будзе гарэць, то ў нас ва ўсіх будуць вялікія праблемы, і мы будзем плаціць вельмі высокую цану. Як толькі Масква дагарыць, пасля гэтага ў нас будзе пэўны час, каб пабудаваць на крыху іншым узроўні ўзаемаадносіны з цывілізацыяй, палепшыць тэхналагічныя магчымасці і гэтак далей».
«Усё, што сёння адбываецца ў Маскве, — гэта адзіны інструмент прымушэння Расіі да завяршэння вайны. Усё. Нішто іншае працаваць не будзе. Калі будзе гарэць Капотня, Яраслаўль, Саратаў, калі ўсё будзе гарэць, тады ў Расіі не будзе магчымасці прадаваць нафту на ўнутраным рынку (нават не на знешнім, бо знешні рынак — гэта экспарт, які дае магчымасць фінансаваць вайну). Зразумела, што трэба рабіць: гэта санкцыі, знішчэнне тэрміналаў, закрыць Балтыку, Чорнае мора. Трэба закрыць для Расіі ўсё, што можна. Адзінае, што застанецца, — гэта бясплатны трубаправод у Кітай «Сіла Сібіры», — прапанаваў Падаляк.