Зяленскі сустрэўся з каралём Бельгіі
- 19.06.2026, 5:19
Што абмяркоўвалі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у межах візіту ў Брусэль 18 чэрвеня сустрэўся з каралём Бельгіі Філіпам.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Офіса Прэзідэнта Украіны.
У чацвер, 18 мая, Зяленскі наведаў аўдыенцыю ў караля бельгійцаў Філіпа, падчас якой распавёў пра сітуацыю на фронце і пра ход вайны ў цэлым.
«Кіраўнік дзяржавы праінфармаваў пра расійскія абстрэлы грамадзянскай інфраструктуры, у выніку якіх пацярпела Кіева-Пячэрская лаўра. Уладзімір Зяленскі адзначыў, што неабходна ўзмацняць санкцыі супраць Расіі, і распавёў пра дыпламатычную працу з партнёрамі і неабходнасць узмацнення ролі Еўропы ў перамовным працэсе», — адзначылі ў прэс-службе.
Асобна абмеркавалі падтрымку еўрапейскай інтэграцыі Украіны і двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы абароны.
Таксама Зяленскі абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Бельгіі графік паставак абяцаных Украіне знішчальнікаў F-16.