Міністр абароны Украіны паказаў нямецкаму калегу Пісторыусу кадры палаючай Масквы
- 19.06.2026, 6:02
- 1,838
Фота.
Падчас сустрэчы Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў фармаце «Рамштайн» міністр абароны Міхаіл Фёдараў прадэманстраваў свайму нямецкаму калегу Барысу Пісторыусу фатаграфіі Масквы пасля ўкраінскіх удараў раніцай 18 чэрвеня.
Пра гэта міністр абароны напісаў у сацсетцы Threads.
«Паказваю міністру абароны Германіі Барысу Пісторыусу маскоўскую раніцу», — так падпісаў допіс міністр абароны Украіны Фёдараў.
Зазначым, што сённяшняя атака дронаў на Расію, паводле дадзеных расійскага Мінабароны, стала рэкорднай для ЗСУ: нібыта было збіта 992 БПЛА, 4 «Фламінга» і 10 кіраваных авіябомбаў.

