Расійскі генерал Картапалаў пабачыў карысць ад атак Украіны на Маскву
- 19.06.2026, 7:00
- 3,844
Ён заявіў, што глыбокія праляты беспілотнікаў — гэта «нават добра».
У расійскай Дзяржаўнай думе, каментуючы ўдалую атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на Маскву 18 чэрвеня, заклікалі расіян не панікаваць з-за прапушчаных удараў, бо «гэта нават добра» і ў Расіі нібыта «лепшая ў свеце СПА».
Пра гэта заявіў старшыня Камітэта Дзяржаўнай думы РФ па пытаннях абароны Андрэй Картапалаў, паведамляе Цензор.НЕТ.
Расійскі генерал паспрабаваў пераканаць унутраную аўдыторыю, што палаючая інфраструктура ў глыбокім тыле РФ — гэта нібыта частка карыснага працэсу ваенных вучэнняў.
«Я з поўнай адказнасцю заяўляю: у нас лепшая ў свеце СПА, і лепшая ў нашай краіне — такой няма ўвогуле ні ў каго, яе сёння няма. А тое, што часам нейкі беспілотнік далятае кудысьці даволі глыбока, гэта, з аднаго боку, нават добра, бо мы набываем досвед адбіцця масаваных налётаў», — кажа Картапалаў.