«Пуцін баіцца сваёй арміі»
2- 19.06.2026, 7:37
- 4,810
Зяленскі раскрыў мэту Крамля ў вайне.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што дыктатар РФ Уладзімір Пуцін баіцца вяртання сваёй арміі дадому і завяршэння вайны.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта кіраўнік Украіны заявіў у гутарцы з журналістамі.
«Пуцін баіцца вяртання сваёй арміі дадому. Таму ён так баіцца завяршэння вайны без перамогі. Перамогі не будзе. Ён баіцца сваёй арміі фізічна, і таму, калі не будзе спынення вайны без канкрэтных гарантый бяспекі, ён вернецца да вайны. І на гэты раз пад ударам могуць апынуцца іншыя», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі дадаў, што Пуцін будзе ў Крамлі да самай смерці і пераследуе толькі адну мэту — аднаўленне Савецкага Саюза. Аднак без Украіны гэта немагчыма.
Таксама прэзідэнт Украіны падсумаваў вынікі сустрэч у Еўропе і адзначыў, што ўсе партнёры ўпэўненыя, што разам з Украінай удасца спыніць Пуціна.
«Галоўныя высновы ўсіх партнёраў. Украіна моцная, усе гэта прызнаюць, абсалютна. Пуцін не хоча спыняцца, і ўсе ягоныя размовы пра тое, што ён хоча міру, — усё гэта хлусня. Усе партнёры, усе еўрапейцы гэта адчуваюць, але ўсе ўпэўненыя, што мы разам яго спынім. Галоўнае — разам і спынім», — рэзюмаваў кіраўнік Украіны.