19 чэрвеня 2026, Пятніца, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі штаны маднага брэнду жаночага адзення з Іспаніі

3
У Беларусі забаранілі штаны маднага брэнду жаночага адзення з Іспаніі
ілюстратыўнае фота

Штаны палічылі «небяспечнымі».

У Беларусі забаранілі прадаваць адну з мадэляў штаноў вядомага іспанскага маднага брэнду жаночага адзення Stradivarius. Прадмет гардэроба не прайшоў праверку экспертаў Дзяржстандарта.

Спецыялісты ведамства заключылі, што штаны не адпавядаюць патрабаванням тэхрэгламенту па бяспецы. У прыватнасці, паказчык «паветрапранікальнасці» штаноў быў амаль у пяць з паловай разоў ніжэйшы за норму.

Дзяржстандарт забараніў продаж гэтай мадэлі штаноў у нашай краіне і забараніў іх увоз. Тыя штаны, якія ўжо паступілі ў крамы, даручана зняць з продажу.

Прэтэнзіі да прадукцыі Stradivarius у Дзяржстандарта ўзнікалі і раней. У маі 2023 года ведамства ўключыла ў рэестр небяспечнай прадукцыі дзве мадэлі блэйзераў, шэсць пар штаноў і жаночую кашулю. Пытанні да тавараў былі тыя ж — дрэнная «паветрапранікальнасць».

Stradivarius — іспанскі мадны брэнд жаночага адзення, які належыць групе кампаній Inditex.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках