19 чэрвеня 2026, Пятніца, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны разбурылі чыгуначны мост у акупаваным Крыме

Дроны разбурылі чыгуначны мост у акупаваным Крыме
ілюстрацыйнае фота: Nikoletta Stoyanova/Getty Images

Украінскі спецназ паказаў кадры ўдараў.

Чыгуначны мост на галіне «Джанкой – Керч» каля вёскі Раздольнае ў анексаваным Крыме вывелі з ладу Сілы спецыяльных аперацый ЗСУ. Пра гэта ў Facebook паведаміла Камандаванне ССА ЗСУ, размясціўшы адпаведныя фатаграфіі.

Паводле даных ССА, удар па чыгуначным мосце каля вёскі Раздольнае быў нанесены ў ноч на 18 чэрвеня. Аперацыю правялі аператары дронаў MiddleStrike падраздзялення спецыяльнага прызначэння «Баліста» ў складзе Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны.

У паведамленні ССА адзначаецца, што ўдар па чыгуначным мосце паблізу Раздольнага з’яўляецца адной са складовых блакіравання лагістыкі расійскіх акупантаў. Сілы спецыяльных аперацый працягнуць атакаваць расійскую лагістыку.

18 чэрвеня ЗСУ нанеслі паветраныя ўдары адразу па некалькіх чыгуначных і аўтамабільных мастах у акупаваным Крыме і на часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці. Напрыклад, атакавалі чыгуначны мост каля станцыі Уладзіславаўка і аўтамабільны мост, які злучае акупаваны Генічэск з Арабатскай стрэлкай.

Удары па лагістыцы арміі РФ ужо даюць першыя пазітыўныя вынікі. Па-першае, расійскія акупанты зменшылі колькасць штурмавых дзеянняў на поўдні Украіны. Па-другое, сярод ворага ў Крыме фактычна пачалася паніка.

Паводле даных украінскага партызанскага руху «Атэш», расійскія чыноўнікі і супрацоўнікі ФСБ пачалі тэрмінова вывозіць з анексаванага паўвострава свае сем’і.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках