Вядомы японскі блогер-паліглот паспрабаваў загаварыць па-беларуску
- 21.06.2026, 16:10
- 1,198
Відэафакт.
Папулярны японскі блогер Юдзі, вядомы сваімі лінгвістычнымі чэленджамі ў Вене, выпусціў новы ролік. Хлопец падыходзіць да мінакоў, просіць іх сказаць нешта на роднай мове, а потым спрабуе адгадаць яе і падтрымаць размову.
На гэты раз яго суразмоўніцай стала дзяўчына, якую завуць Надзея. На просьбу блогера яна лаканічна адказала: «Прывітанне!». Юдзі не адразу зарыентаваўся і спачатку вырашыў, што гэта ўкраінская мова.
Надзея яго паправіла. З другой спробы японець беспамылкова вызначыў беларускую мову і захапіўся яе прыгажосцю, хоць сумленна прызнаўся, што ведае яе не вельмі добра.
Як высветлілася, Надзея жыве ў польскім Уроцлаве. Каб працягнуць дыялог, Юдзі перайшоў на сумесь польскай і англійскай і пацікавіўся ў суразмоўніцы яе любімым беларускім словам. Дзяўчына з усмешкай адказала: «Каханне!».
@yuji_beleza Surprising in Belarusian and Polish language 🇧🇾🇵🇱 . #belarus #poland #japan #vienna #slavic ♬ original sound - yuji_beleza