Маштабны пажар у порце Керчы можна ўбачыць з космасу
12- 21.06.2026, 18:52
- 3,824
Крымскі мост пад воблакам дыму.
Наступствы паспяховай атакі ўкраінскіх дронаў зноў можна ўбачыць з космасу: у порце горада Керчы працягваецца буйнамаштабны пажар.
Гэта пацвярджаюць спадарожнікавыя здымкі, доступ да якіх мае New Voice.

Буйнамаштабны пажар працягваецца на аб’ектах марской інфраструктуры для перавозкі нафты, звязаных з Керчанскім портам. Гэты лагістычны ўчастак акупанты актыўна выкарыстоўвалі ў апошнія тыдні, спрабуючы пераадолець паліўны крызіс у Крыме.
На фота таксама бачна, што воблака дыму ад пажару часткова накрыла незаконна пабудаваны Расіяй Крымскі мост.

Акупацыйныя ўлады Крыма абвясцілі, што продаж паліва на АЗС прыпынены.
Telegram-канал Крымскі вецер паведаміў, што пажар на тэрмінале «і не думае сціхаць».
Дымавы шлейф ад пажару ў порце працягнуўся на дзясяткі кіламетраў.
OSINT-канал КіберБорошно паведамляў, што ў выніку начной атакі былі ўражаныя рэзервуарны парк тэрмінала ЦЭС у Керчы, нафтабаза порта Каўказ, стаянкі аўтамабільнай тэхнікі на паромных пераправах партоў Крым і Каўказ, а таксама пазіцыі РЛС/СПА ў раёне населеных пунктаў Курортнае і Багерава.