Чаму Пуцін маўчыць пра ўдар па Маскве
8- 21.06.2026, 19:35
- 3,174
Унутры самой РФ існуе пэўны «канфлікт рэгіёнаў».
Расійскі дыктатар дагэтуль не пракаментаваў удар па Маскоўскім НПЗ, бо правал занадта сур'ёзны, і незразумела, каго прызначыць вінаватым. Такое меркаванне выказаў старшыня Рады рэзервістаў Сухапутных войскаў ЗСУ Іван Тымочко у інтэрв'ю «Украінскаму радыё», піша unian.net.
«Што ён можа сказаць пра Маскву? Натаскалі ўсё, што маглі, вырубілі гектары палёў, расставілі «Торы», «Букі», С-300, С-400 у межах гарадоў, па дамах і ў цэнтрах — куды толькі не напіхалі. І асноўная эфектыўнасць іх ПВА — тое, што яны трапілі ў цыстэрну з палівам у цэнтры Масквы. Насамрэч ён не можа гэта каментаваць у рамках сваёй камунікацыі з расіянамі. Бачна, што проста не прызначылі вінаватага», — адзначыў Тымочко.
Аналітык таксама адзначае, што ўнутры самой РФ існуе пэўны «канфлікт рэгіёнаў».
«Яны недалюбліваюць адзін аднаго ў межах сваіх рэгіёнаў. Там усе супраць усіх, і ў той жа час усе разумеюць, што знаходзяцца ў адным катле. Але ў Крамлі ёсць унутранае разуменне таго, што вайна — гэта ўжо не пытанне перамогі для Пуціна, а прамая пагроза для рэжыму Пуціна і расійскіх палітычных эліт. (...) Ідзе гаворка пра ўнутраную дыскусію або пра тое, што пэўныя эліты прашчупваюць настроі расійскага грамадства: ці гатова яно маральна прыняць адсутнасць Пуціна», — дадаў Тымочко.
Зазначым, украінскія ўдары дронамі па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Маскве сталі часткай сістэматычнай кампаніі «даўгабойных санкцый», якая падрывае здольнасць Расіі экспартаваць нафту і фінансаваць вайну.