Мінск накрыла навальніцай
- 22.06.2026, 14:10
- 2,714
Вуліцы сталіцы падтопіла.
Мінск апынуўся ва ўладзе навальнічнага фронту. Паводле паведамленняў відавочцаў, стыхія ўжо накрыла мікрараёны Уручча, Усход, Стэпянка і Дражня, піша smartpress.by.

«У бліжэйшы час зліўні, навальніцы, у асобных раёнах град і шквалы ахопяць большую частку сталічнага рэгіёна», — папярэджвае профільны тэлеграм-канал «Метеовайб».

З-за лівеню, што абрынуўся на сталіцу, дарогі пачалі сыходзіць пад ваду. Паводле інфармацыі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», моцныя падтапленні ўжо прывялі да збояў у працы грамадскага транспарту:


З 13:05 пад пуцеправодам на вуліцы Астрашыцкай заблакаваны рух у абодвух напрамках. Прыпыненыя аўтобусныя маршруты № 15, 80, 86, 89, 135, 153 і 195.
З 13:16 з-за высокага ўзроўню вады на вуліцах Кнорына і Каліноўскага спыніліся тралейбусы № 29 і 61.
З 13:26 заліло вуліцу Гарадоцкую, у выніку чаго спыніўся рух аўтобусаў № 99 і 99д.
Пасажырам рэкамендуецца ўлічыць гэтую інфармацыю пры планаванні маршрутаў па горадзе.