Пуцін паслаў Лукашэнку
7- Вадзім Дзянісенка
- 22.06.2026, 20:35
- 8,592
Абараняць яго ён не будзе.
Пуцін паслаў Лукашэнку. Абараняць яго ён не будзе.
Пуцін пагаворыць з Лукашэнкам у найбліжэйшы час, але, як сказаў Пяскоў: «У нас няма ані найменшага сумневу, што кіраўніцтва Беларусі і сама Беларусь здольныя забяспечыць свой суверэнітэт».
1. Калі казаць вельмі коратка, то ў Пуціна цяпер няма ні сілаў, ні магчымасцяў абараніць Лукашэнку. У Пуціна няма ні сілаў, ні людзей, каб адкрыць гэты фронт.
2. Праўда, усе апошнія заявы, якія мы чуем з Мінска, — гэта заявы пра тое, што Беларусь не хоча эскалацыі. І тут мы сутыкаемся з яшчэ адным парадоксам гэтай сітуацыі: Лукашэнка, відаць, баіцца з’яўлення расійскіх войскаў больш, чым з’яўлення ўкраінскіх дронаў. Ён выдатна разумее, што з’яўленне тут вагомага кантынгенту расійскіх войскаў паставіць крыж на яго шматвектарнасці, а ў больш шырокім сэнсе — і на яго самастойнасці. І, відаць, КНР папярэджвала Лукашэнку пра недапушчальнасць такога развіцця падзей.
3. Варта таксама звярнуць увагу на тое, што беларускі трэк можа стаць часткай ціску еўрапейскай тройкі на Трампа, які спрабуе дамовіцца з Лукашэнкам аб калійных угнаеннях. Лукашэнка вельмі не хацеў бы ўцягвацца яшчэ і ў гэтую гульню, але мы не можам выключаць, што гэтая гісторыя прымусіць Трампа да пэўных званкоў і размоў.
Вадзім Дзянісенка, Facebook