Беларусь знікла з рэйтынгу хуткасці Speedtest
1- 24.06.2026, 13:43
- 1,076
Раней папулярны бясплатны сэрвіс заблакавалі ў РФ.
Speedtest — папулярны бясплатны сэрвіс, створаны амерыканскай кампаніяй для вымярэння рэальнай хуткасці і якасці вашага інтэрнэт-злучэння. Сэрвіс улічвае параметры накшталт хуткасці перадачы дадзеных, спампоўвання і пінгу. У ліпені 2025-га Speedtest заблакавалі ў Расіі, а цяпер праблемы ў яго працы назіраюцца і ў Беларусі, піша «Онлайнер».
Адразу адзначым, што блакіровак, аналагічных тым, што адбыліся мінулым летам у Расіі, тут няма. У нашай краіне сэрвіс даступны як з ПК, так і са смартфонаў, але гаворка ідзе толькі пра вымярэнні як такія.
З рэйтынгам у межах Speedtest гісторыя іншая: напрыклад, у некаторых карыстальнікаў не атрымліваецца выбраць у вэб-версіі Мінск — горад проста не знаходзіцца праз пошук. Аналагічная гісторыя адбываецца, калі спрабуеш праверыць рэйтынг хуткасці ў маштабах краіны.