25 чэрвеня 2026, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Расіі нечаканым чынам адрэагавалі на абмежаванні інтэрнэту і грашовых пераводаў

3
Жыхары Расіі нечаканым чынам адрэагавалі на абмежаванні інтэрнэту і грашовых пераводаў

Банкі занепакоіліся.

У Расіі рэзка вырас попыт на наяўныя грошы, што стала рэакцыяй расіян на абмежаванні, якія ўводзіць Крэмль. Пра гэта пішуць расійскія СМІ, перадае Диалог.UA.

Расіяне рэзка перасталі несці грошы ў банкі і цяпер аддаюць перавагу мець наяўныя. З пачатку года аб’ём наяўных у абароце павялічыўся на 1,7 трлн рублёў. Гэта ў 2,3 раза больш, чым за ўвесь 2025 год.

Эксперты тлумачаць такую тэндэнцыю рэакцыяй на праблемы ў працы мабільнага інтэрнэту, узмацненнем кантролю за грашовымі пераводамі, зніжэннем ставак па дэпазітах (19 чэрвеня Банк Расіі знізіў ключавую стаўку да 14,25%).

На гэта таксама паўплывалі падатковыя змены, якія зрабілі разлікі наяўнымі больш выгаднымі для бізнесу. У выніку расійскія банкі ў 2026 годзе адчуваюць вельмі вялікую нястачу свабодных сродкаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, дэфіцыт ліквіднасці ўжо дасягнуў прыблізна 2 трлн рублёў.

У маі Цэнтрабанк РФ павысіў прагноз дэфіцыту ліквіднасці банкаў на 2026 год да 2,4–3,6 трлн рублёў (да гэтага было 1,9–3 трлн рублёў). Расійскія эканамісты лічаць, што наяўныя ў абароце вырастуць на 1,5–2,1 трлн рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках