27 чэрвеня 2026, Субота, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Удары па лагістыцы РФ зменяць сітуацыю на фронце»

1
«Удары па лагістыцы РФ зменяць сітуацыю на фронце»

Эксперт патлумачыў, калі гэта стане заўважна.

Пра тое, што ўкраінскія ўдары па расійскай лагістыцы пачнуць наўпрост уплываць на фронт, будзе сведчыць шэраг фактараў. У прыватнасці, адбудзецца скарачэнне колькасці штурмавых дзеянняў РФ на лініі баявога судакранання. Такую думку выказаў украінскі ваенны аглядальнік Дзяніс Паповіч у эфіры Radio NV, дадаўшы, што яшчэ адным фактарам з'яўляецца скарачэнне колькасці напрамкаў, дзе армія РФ наступае.

- Мы гэта ўжо можам назіраць. Мы бачым, што актыўныя дзеянні Расіі сканцэнтраваліся ў Данецкай вобласці. Фактычна гэта Канстанцінаўскі напрамак, Пакроўскі. А ў іншых месцах мы наступаем, ужо адваёўваем тэрыторыі. Гэта Аляксандраўскі напрамак — стык дзвюх абласцей, Запарожскай і Дняпрапятроўскай. Гэта наступальныя дзеянні ўкраінскай арміі паблізу Стэпнагорска. То-бок мы ўжо бачым пэўныя вынікі, — сказаў Паповіч.

Таксама ён адзначыў, што паказальнай будзе сітуацыя са зніжэннем колькасці расійскіх абстрэлаў на лініі фронту, што будзе азначаць дэфіцыт боепрыпасаў.

- Гэта абсалютна слушна, то-бок так і будзе. Калі лагістыка парушаецца, так ці інакш армія таксама будзе гэта адчуваць, і адчуваць моцна. Проста яна будзе адчуваць гэта крыху пазней, чым грамадзянскае насельніцтва. Бо армія будзе жыць за кошт грамадзянскіх, асабліва на акупаваных тэрыторыях. Усё будзе перанакіроўвацца на патрэбы расійскай арміі. Грамадзянскае насельніцтва будзе ад гэтага цярпець яшчэ больш. Але ў выніку і расійская армія гэта адчуе, — дадаў Паповіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках