3 чэрвеня 2026, Серада, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску запусцілі цеплаходы для дачнікаў

У Віцебску запусцілі цеплаходы для дачнікаў
Фота: blizko.by

З цэнтра горада цяпер можна дабрацца проста да садовых участкаў.

У Віцебску запусцілі цеплаходы да дачных участкаў, піша «Транспартны веснік».

Пакуль выкарыстоўваецца цеплаход «Северная столица», а другое судна, «Витебск», праходзіць планавы рамонт, які патрабуецца праводзіць раз на пяць гадоў.

Сёлета ўпершыню судна можна выкарыстоўваць як транспарт, каб патрапіць з цэнтра горада ў парк імя Савецкай Арміі ў Мазурына або назад.

Начальніца сектара па абслугоўванні аб'ектаў знешняга добраўпарадкавання дзяржаўнага прадпрыемства «Гардормост» Анастасія Жыгунава распавядае:

— Мы вырашылі, што такі варыянт прагулак можа быць прывабным для грамадзян. Напрыклад, хтосьці можа дабрацца да парка і правесці там пэўны час, а назад вярнуцца наступным рэйсам або аўтобусам. Акрамя таго, у Мазурына знаходзіцца некалькі садоўніцкіх таварыстваў, і мы спадзяёмся, што нашымі паслугамі актыўна будуць карыстацца дачнікі. Адзіная ўмова: вага багажу не павінна перавышаць 35 кг.

Прагулка па маршруце плошча Перамогі – парк імя Савецкай Арміі – плошча Перамогі займае каля 55 хвілін. Два рэйсы выконваюцца ў адзін бок — а 11:20 з парка да прычала на плошчы Перамогі і а 19:20 у парк, дзе цеплаход становіцца на начную стаянку. Для дарослых білет каштуе 16 рублёў, а для дзяцей да 10 гадоў — 10 рублёў (да 5 гадоў — бясплатна).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках