Сабаленка сэнсацыйна выбыла з «Ралана-Гароса»
12- 3.06.2026, 17:24
- 1,868
Беларуска прайграла дзесяць геймаў запар прадстаўніцы Расіі.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка не змагла выйсці ў паўфінал «Ралана-Гароса-2026», паведамляе sport5.by.
У чвэрцьфінале турніру беларуская тэнісістка саступіла прадстаўніцы Расіі Дыяне Шнайдэр (23).
Выніковы лік сустрэчы — 6:3, 5:7, 0:6.
Матч доўжыўся 2 гадзіны 12 хвілін.
Арына Сабаленка вяла з лікам 4:1 на сваёй падачы ў другім сэце, але страціла значную перавагу. Пасля гэтага беларуска прайграла дзесяць (!) геймаў запар.
Дыяна Шнайдэр упершыню ў сваёй кар’еры абыграла першую ракетку свету і выйшла ў паўфінал турніру Вялікага шлема.
22-year-old Diana Schneider has stunned the tennis world by defeating world No.1 Aryna Sabalenka in the quarterfinals and reaching the semifinals of the French Open. pic.twitter.com/tR1Tw3kY7a
— Visegrád 24 (@visegrad24) June 3, 2026
У барацьбе за выхад у фінал грунтавага «Шлема» Дыяна Шнайдэр згуляе з галоўнай сенсацыяй турніру, прадстаўніцай Польшчы Маей Хвалінскай (114), якая ў чвэрцьфінале аказалася мацнейшай за расіянку Ганну Калінскую (24).
У другім паўфінале заўтра яшчэ адна тэнісістка з Расіі Мірра Андрэева (8) згуляе з прадстаўніцай Украіны Мартаю Касьцюк (15).