Мадзяр прапанаваў правесці перамовы паміж РФ і Украінай у Венгрыі
7- 3.06.2026, 17:29
- 1,158
Таксама венгерскі прэм'ер раскрытыкаваў Будапешцкі мемарандум.
Прэм'ер-міністр Венгрыі Петер Мадзяр заявіў, што яго краіна магла б стаць пляцоўкай для перамоваў аб спыненні вайны Расіі супраць Украіны.
Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю выданню Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Кіраўніка венгерскага ўрада спыталі пра патэнцыйныя гарантыі бяспекі для Украіны і пра тое, як яны павінны выглядаць. Мадзяр падкрэсліў, што Украіне патрэбныя сапраўдныя міжнародныя гарантыі, згадаўшы пра Будапешцкі мемарандум 1994 года, у якім ЗША і вялікія дзяржавы гарантавалі незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.
«Але гэтыя абяцанні не былі выкананыя, бо пустыя лозунгі не вельмі дапамагаюць. Ва Украіне цяпер на карту пастаўлена ўсё. Шмат людзей гіне, і магчыма, што гэтая краіна страціць частку сваёй тэрыторыі. Вось чаму Украіне патрэбныя сапраўдныя, юрыдычна дзейсныя міжнародныя гарантыі», — сказаў прэм'ер Венгрыі.
Журналісты таксама спыталі ў Мадзяра, ці з'яўляецца дастатковая колькасць зброі для самаабароны неабходнай часткай будучых гарантый бяспекі. На гэта ён адказаў, што не лічыць зброю гарантыяй бяспекі.
«Гарантыі бяспекі могуць паходзіць толькі ад міжнароднай супольнасці. Венгрыя не можа адыгрываць тут вырашальную ролю, гэта справа вялікіх дзяржаў. Мы можам аказаць дыпламатычную і гуманітарную дапамогу, а Венгрыя таксама можа быць месцам для перамоваў», — заявіў палітык.