Яшчэ адзін банк уводзіць змены ў грашовых пераказах для беларусаў
- 4.06.2026, 9:03
- 1,226
Наваўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 ліпеня гэтага года.
«Цептер Банк» змяніць камісіі за залічэнне безнаяўных міжнародных пераказаў у валюце. Наваўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 ліпеня гэтага года, піша «Зеркало».
«Калі валюта пераказу супадае з валютай рахунку, то пры залічэнні замежнай валюты на рахунак у той жа валюце камісія складзе 2% ад сумы пераказу», — паведамляе банк.
Калі ж патрэбная канверсія валюты, то збор складзе 2,2% ад сумы пераказу.
Нагадаем, раней іншыя банкі паведамлялі, што ўводзяць змены па грашовых пераказах. Напрыклад, «Белгазпромбанк» з 1 чэрвеня павялічыў ліміты па P2P-пераказах (гаворка пра перасылку грошай паміж фізічнымі асобамі наўпрост без пасярэднікаў). На «пластык» іншых банкаў за суткі можна адправіць 1800 долараў, а за чатыры дні — удвая больш.
«Сбер Банк» з 29 мая знізіў ліміт на перавод сродкаў са сваіх картак на «пластык» іншых банкаў — як беларускіх, так і замежных. Цяпер «максімум» — 1000 рублёў (было 3500 рублёў).