Міністр транспарту Літвы пра беларускі калій: Лістоў з ЗША не атрымліваў
- 4.06.2026, 13:27
Не можа быць і гаворкі пра зняцце санкцый.
Пра адсутнасць ціску з боку Вашынгтона ў пытанні аднаўлення транзіту беларускіх калійных угнаенняў па літоўскай тэрыторыі заявіў 4 чэрвеня ў эфіры радыёстанцыі Žinių radijas міністр транспарту гэтай балтыйскай дзяржавы Юрас Тамінскас.
«Я не атрымліваў ніякіх лістоў [з ЗША], таму, калі іншыя атрымлівалі лісты або адчувалі ціск, то яны і павінны выказацца <�…> Асабіста я не атрымліваў ні лістоў, ні дакументаў, ні званкоў, ні ў якой іншай форме ніякага ціску не адчуваў», — прыводзіць Delfi яго словы.
Паводле яго слоў, «санкцыі дзейнічаюць», а пра іх зняцце не можа быць і гаворкі.
Варта адзначыць, што 22 мая з'явілася інфармацыя, што Злучаныя Штаты афіцыйна папрасілі Літву, Польшчу і Украіну зняць санкцыі з беларускага калію, каб дазволіць транзіт гэтай прадукцыі праз іх тэрыторыю.