«Хто гэтыя міфічныя людзі, хто купляе расійскія рублі?»
2- 4.06.2026, 15:03
- 2,372
Беларусы ў шоку ад хамства турыстаў з РФ.
Беларусы абмяркоўваюць у Threads інцыдэнты з удзелам турыстаў з Расіі, сведкамі якіх яны сталі. Пра адзін з іх распавяла карыстальніца сацсеткі з Мінска пад нікам lapky_by. Яна працуе прадаўцом у палатцы на сталічнай вуліцы Зыбіцкай і прыводзіць свой дыялог з адной з пакупніц:
— Як прыгожа!
— Дзякуй.
— І завушніцы хачу, і пярсцёнак хачу.
— Цудоўна, выбірайце, усё можна паглядзець бліжэй, прымераць.
— А рублі бераце?
— Бяром. Беларускія рублі.
— Не, у мяне расійскія. Бераце?
— Не. Можам загугліць вам бліжэйшы абменнік, памяняеце і вярніцеся.
— Дык навошта мне хадзіць? Вы ж потым рублі ўсё адно купляеце!
Пасля гэтых слоў пакупніца «псіхуе, крые матам, агрэсіўна кідае завушніцы на стол і сыходзіць», — завяршае свой расповед аўтарка поста.
Гісторыя за суткі сабрала сотні каментарыяў. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя з іх:
— Ужо не ў першым посту бачу рэпліку пра «вы ж рублі потым усё адно купляеце». Што за тупая ўпэўненасць? Адкуль яны ўзялі гэтую лухту?
— Дзіўна, што яны думаюць, што мы купляем расійскія рублі. Не ўпершыню чытаю пра такія заявы турыстаў. Цікава, чаму яны так лічаць.
— У Стамбуле на мінулым тыдні цётка да гіда дакалупалася, чаму яна не можа разлічыцца з ім за экскурсіі расійскімі рублямі. Ён у ветлівай форме паспрабаваў патлумачыць ёй, што не ўвесь свет — Расія. Дык яна яшчэ і скандал зладзіла.
— Мат — гэта ўзровень дыскусіі расіян. Па маіх назіраннях там у цэлым ідзе дэградацыя грамадства ў бок хамства і быдлаватасці.
— З кожным такім трэдам у мяне ўсё мацнейшае адчуванне, што я нешта важнае ўпусціла і трэба ехаць у абменнік па расійскія рублі.
— Хто гэтыя міфічныя людзі, хто купляе рас рублі? Навошта? Я не ведаю нейкага сакрэту?
— Не мне адной здаецца, што абывацель-расіянін везе з сабой у кішэні свой рускі мірак, маленькі і хамаваты.
— Нядаўна размаўляў з расійскай сям'ёй. Пра тое, што яны з Расіі, выпадкова ўсплыло ў дыялогу хвіліне на дзясятай. Расіян тут значна больш, чым здаецца, проста калі ты бачыш ах…нае хамло, гэта, хутчэй за ўсё, з Расіі.
— Што там у іх у галаве?
— Ну што сказаць... На жаль, у жыцці без ідыётаў не абыходзіцца. Паменш вам такіх людзей на шляху.