4 чэрвеня 2026, Чацвер, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ідуць вобшукі па «справе ЕГУ»

4
У Беларусі ідуць вобшукі па «справе ЕГУ»

Бацькам студэнтаў пагражаюць.

Больш за 30 вобшукаў па ўсёй краіне правялі сілавікі у межах «справы ЕГУ», пішуць праваабаронцы «Вясны».

Гаворка пра выпускнікоў, студэнтаў і іншых людзей, звязаных з універсітэтам, а таксама ў іх сваякоў. Ім пагражаюць крымінальным пераследам, калі студэнт не адлічыцца з ВНУ.

«Бацькоў прымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЕГУ і жывуць у Літве, каб тыя адлічыліся і вярнуліся ў Беларусь. Ім даюць да 10 дзён на адлічэнне з універсітэта. Сілавікі наўпрост заяўляюць: калі іх дзеці не пакінуць ЕГУ, то ў межах крымінальнай справы будуць затрыманыя самі бацькі. Вядома, што некаторыя сваякі студэнтаў ужо затрыманыя», — пішуць праваабаронцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках