Беларускія добраахвотнікі ва Украіне паказалі відэа баявой працы
- 4.06.2026, 17:54
Кадры знятыя ў маі гэтага года.
Тактычная група імя Мікіты Крыўцова («Тактычная група Крыўцова») у сваім тэлеграм-канале падзялілася відэа, знятым ва ўмовах рэальных баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны.
На кадрах — удары па артылерыі, укрыццях і жывай сіле расійскіх акупантаў.
Тактычная група імя Мікіты Крыўцова, раней вядомая як падраздзяленне БПЛА, — гэта беларускае добраахвотніцкае фармаванне, якое ваюе на баку Украіны. Яна названа ў гонар беларускага футбольнага фаната, які загінуў падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.