5 чэрвеня 2026, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У польскіх візавых цэнтрах зноў змяняюць правілы запісу

У польскіх візавых цэнтрах зноў змяняюць правілы запісу

Новы парадак пачне дзейнічаць з 8 чэрвеня.

У польскіх візавых цэнтрах зноў змяняюць парадак запісу на падачу дакументаў. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць ужо з 8 чэрвеня. Пра гэта паведамляе visa.vfsglobal.by.

Галоўнай навацыяй стане верыфікаваны спіс чакання. Цяпер пасля праходжання ўсіх абавязковых этапаў рэгістрацыі заяўнік ужо не зможа адразу выбраць дату візіту ў візавы цэнтр. Замест гэтага яго заяўку дададуць у спецыяльны wait-ліст.

Пасля паспяховай верыфікацыі яму на электронную пошту прыйдзе ліст з пацвярджэннем і рэгістрацыйным нумарам.

Калі з'явяцца свабодныя месцы для падачы дакументаў, заяўнік атрымае паведамленне і зможа выбраць дату і час візіту.

Аднак цягнуць з рашэннем не варта. Пасля атрымання ліста на браніраванне слота будзе адведзена ўсяго 48 гадзін. Калі за гэты час запіс не аформіць, заяўку выдаляць са спісу чакання.

Што застанецца як і раней

Большая частка працэдуры не зменіцца.

Як і раней, заяўнікам трэба будзе стварыць і актываваць уліковы запіс, выбраць візавы цэнтр, катэгорыю і падкатэгорыю візы, загрузіць фатаграфію пашпарта і прайсці верыфікацыю асобы.

Менавіта пасля паспяховага завяршэння гэтых этапаў даныя трапяць у верыфікаваны спіс чакання.

Калі планы змяніліся

Асобна прадугледзелі сітуацыю, калі патрэба ў візе адпала.

У гэтым выпадку заяўнік зможа самастойна адмяніць рэгістрацыю ў спісе чакання праз уліковы запіс VFS.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках