Фінляндыя завершыла расследаванне пашкоджання падводнага кабеля ў Балтыйскім моры
- 6.06.2026, 1:59
У межах справы ўстаноўлены чацвёра падазраваных.
Нацыянальнае бюро расследаванняў Фінляндыі завершыла крымінальнае расследаванне аб пашкоджанні двух падводных тэлекамунікацыйных кабеляў у Фінскім заліве напрыканцы 2025 года. У межах справы ўстаноўлены чацвёра падазраваных, трае з іх застаюцца пад забаронай на выезд. Пра гэта паведамілі на афіцыйным сайце паліцыі Фінляндыі.
Ідзе пра інцыдэнт, які адбыўся 31 снежня 2025 года, калі былі пашкоджаны кабелі кампаній Elisa і Arelion, што злучаюць Фінляндыю і Эстонію. Фінскія следчыя вялі расследаванне па артыкулах аб наўмысным пашкоджанні маёмасці пры абцяжваючых абставінах і аб умяшанні ў працу тэлекамунікацыйных сістэм.
Пад падазрэнне трапіла грузавое судна Fitburg, якое накіроўвалася з Расіі ў Ізраіль пад сцягам Сент-Вінсэнта і Грэнадынаў. Берагавая ахова Фінляндыі спыніла судна 31 снежня пасля інцыдэнту і прадухіліла далейшае пашкоджанне інфраструктуры.
Справу перададзена ў пракуратуру, якая будзе вырашаць пытанне аб прад'яўленні афіцыйных абвінавачанняў.
У ходзе следства даказы збіраліся на месцы пашкоджання кабеляў, на борце судна і з прылад членаў экіпажа. Расследаванне вялося з ужываннем як тэхнічных, так і тактычных метадаў. Сярод праведзеных мерапрыемстваў былі допыты, падводныя абследаванні і шырокае міжведамаснае супрацоўніцтва.